Экскурсія ў парк гісторыі “Вялікае княства Сула”

У час асенніх канікул, 4 лістапада, навучэнцы нашай школы наведалі парк гісторыі “Вялікае княства Сула”. Экскурсія-квэст уключала наведванне розных пляцовак: ганчарства, кавальства, бортніцтва, ткацтва і іншыя. Ідэя правядзення экскурсіі ўзнікла на уроках духоўнасці, у час сумесных сустрэч з настаяцелем Прыхода храма Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы аграгарадка Старыя Цярушкі іерэем Дзмітрыем Верамейчыкам. Экскурсія была праведзена з мэтаю фарміравання ў навучэнцаў павагі да культурна-гістарычнай спадчыны народа, выхавання патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі.