Работа с учащимися, которые имеют низкую мотивацию к обучению

План работы з навучэнцамі, якія маюць нізкую матывацыю да навучання

 

Мэта: павышэнне якасці ведаў асобных  навучэнцаў

Задачы:

1. Фарміравванне адказаных адносін да вучэбнай работы.

2. Далучэнне бацькоў (законных прадстаўнікоў) да адукацыйнага працэсу.

3. Фарміраванне комплекснай сістэмы работы з навучэнцамі з нізкай матывацыяй да навучання.

 

Асноўныя напрамкі дзейнасці

1. Выяўленне магчымых прычын зніжэння паспяховасці і якасці ведаў навучэнцаў.

2. Прыняцце комплексных мер, накіраваных на павышэнне паспяховасці і якасці ведаў навучэнцаў.

 

Магчымыя прычыны непаспяховасці

1. Пропускі вучэбных заняткаў.

2. Недастатковая работа дома.

3. Слабыя здольнасці.

4. Адсутнасць жадання вучыць прадмет.

5. Недастатковая работа на ўроках.

6. Неаб’ектыўнасць выстаўлення адзнак на ўроках.

7. Вялікі аб’ём дамашніх заданняў.

8. Недастатковая ўвага настаўніка.

9. Адсутнасць кантролю з боку бацькоў (законных прадстаўнікоў).

10. Высокі ўзровень складанасці вучэбнага матэрыялу.

 

мерапрыемства

тэрмін

адказны

1. 

Аналіз вынікаў за першую чвэрць з мэтай удасканалення банка навучэнцаў з нізкай матывацыяй да навучання

верасень-кастрычнік

Кіршанкова І.М.

2.

Высвятленне прычын непаспяховасці навучэнцаў праз прафілактычныя гутаркі з навучэнцамі, субяседванні з настаўнікамі-прадметнікамі, педагогам-псіхолагам; сустрэчы з асобнымі бацькамі (законнымі прадстаўнікамі)

на працягу навучальнага

года

Кіршанкова І.М.

класныя кіраўнікі

3.

Ліквідацыя прабелаў ў ведах, выяўленых ў ходзе праверак кантрольных работ праз правядзенне падтрымліваючых заняткаў

на працягу навучальнага года

настаўнікі-прадметнікі

4.

Выкарыстанне дыферэнцыраванага падыходу пры арганізацыі самастойнай работы на ўроку, ўключэнне  пасільных індывідуальных заданняў для  навучэнцаў з нізкай матывацыяй да навучання

на працягу навучальнага года

настаўнікі-прадметнікі

5.

Выкарыстанне на ўроках розных відаў апытання (вуснае, пісьмовае, і інш.) для аб'ектыўнасці ацэньвання  выніку

на працягу навучальнага года

настаўнікі-прадметнікі

6.

Рэгулярнае і сістэматычнае апытанне з аналізам і фіксацыяй засваення матэрыялу, недапушчэнне назапашвання прабелаў у ведах

на працягу навучальнага года

настаўнікі-прадметнікі

7.

Рэгулярнае інфармаванне  бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў аб нізкай паспяховасці

на працягу навучальнага года

класныя кіраўнікі

8.

Вядзенне абавязковага тэматычнага ўліку ведаў навучэнцаў з нізкай матывацыяй  да навучання

на працягу навучальнага года

настаўнікі-прадметнікі

9.

Правядзенне  дадатковых (падтрымліваючых) заняткаў для навучэнцаў з нізкай матывацыяй

на працягу навучальнага года

настаўнікі-прадметнікі

10.

Навучанне навыкам самастойнай работы

на працягу навучальнага года

настаўнікі-прадметнікі

 

Індывідуальная работа настаўніка-прадметніка на ўроку

 

1. Спецыяльныя заданні для індывідуальнай работы ў класе.

2. Работа ў часовых мікрагрупах па аднолькавых прабелах у ведах.

3. Выкарыстанне картак-падказак, трэнажораў.

4. Прыцягненне навучэнцаў з высокай матывацыяй да навучання  (у якасці кансультантаў).

5. Дыферэнцыацыя дамашняга задання.

 

Індывідуальная работа настаўніка-прадметніка ў пазаўрочны час

 

1. Дадатковая работа па індывідуальных картках.

2. Заданні на паўтарэнне пройдзенага раней матэрыялу ў дамашніх заданнях.

3. Выразны інструктаж па выкананні дамашняга задання.

4. Інструктаванне бацькоў (законных прадстаўнікоў) аб сістэматычным выкананні індывідуальных заданняў-трэнажораў (5 - 10 хвілін у дзень).

 

Патрабаванні да работы з навучэнцамі з нізкай матывацыяй на навучання

1. Настаўніку неабходна высветліць прычыны непаспяховасці па прадмеце.

2. Настаўніку неабходна весці маніторынг па ліквідацыі прабелаў у ведах навучэнцаў.

3. Настаўніку трэба замацаваць за навучэнцам з нізкай матывацыяй да навучання навучэнца з высокай матывацыяй да навучання, кантраляваць іх сумесную работу.

4. Настаўнік сам праводзіць індывідуальную работу з навучэнцамі з нізкай матывацыяй да навучання на ўроку і ў пазаўрочны час.

5. Настаўнік вучыць навучэнцаў, як выконваць дамашняе заданне па сваім прадмеце.

6. Настаўнік павінен прадбачыць магчымыя цяжкасці па сваім прадмеце і вучыць спосабам іх пераадолення