ДИРЕКТОРА Погостской средней школы

Дырэктары Пагосцкай сярэдняй школы

1928-29 - 1929-30 гг. Гаварушка Аляксей Міхайлавіч

Гаварушка Аляксей Міхайлавіч 1909-1910 года нараджэння. Родам з Баранавічскага раёна. Сем гадоў працаваў у Пагосцкай сярэдняй школе, два з іх - дырэктарам. Потым - у раённым аддзеле адукацыі. Загінуў на фронце у гады Вялікай Айчыннай вайны.

1929-30 - 1936-37 гг. - Малочка Дзяніс Сафронавіч

Малочка Дзяніс Сафронавіч родам з Крывіч. Закончыў Слуцкі педагагічны тэхнікум. Быў на камсамольскай рабоце. У верасні 1929 года назначаны дырэктарам Пагосцкай школы. Быў абвінавачаны ў часы рэпрэсій настаўнікаў школы, зняты з пасады дырэктара. Працаваў радавым настаўнікам у школах раёна. Памер у 1969-70-х гадах.

1936-37 - 1938-39 н.г. - Пляшко Іван Якаўлевіч

Пляшко Іван Якаўлевіч быў дырэктарам школы. У верасні 1939 года назначаны загадчыкам раённага аддзела адукацыі.

1939-40 - 1940-41 гг. - Дубінка Іван Барысавіч

Дубінка Іван Барысавіч 2 гады кіраваў школай. Змагаўся у радах Савецкай арміі.

1945 - 1956 гг. Драбушэвіч Фёдар Мітрафанавіч

Драбушэвіч Фёдар Мітрафанавіч нарадзіўся 1 ліпеня 1913 года ў весцы Вялікі Падзер Слуцкага раёна ў сям'і селяніна. Пасля заканчэння 8 класаў вучыўся на "выдадна" у Слуцкім педагагічным вучылішчы. У 1939 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут. Быў прызваны ў армію. 13 жніўня 1941 года цяжка паранены. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны стаў інвалідам II групы. З 1945 па 1956 года працаваў дырэктарам Пагосцкай школы. У 1947-1952 гадах вучыўся завочна ў Мінскім педагагічны інстытуце. У сувязі з цяжкаю хваробаю з 1956 года працаваў намеснікам дырэктара, а затым - настаўнікам. У 1959 годзе прысвоена званне ЗАСЛУЖАНАГА НАСТАЎНІКА БССР. Памер у 1995 годзе.

1956 - 1979 гг. - Найдзен Сцяпан Сямёнавіч

Найдзен Сцяпан Сямёнавіч нарадзіўся 21 лістапада 1918 года ў весцы Цясова Салігорскага раёна ў сям'і селяніна. У 1934 годзе закончыў 7 класаў Пагосцкай сямігадовай школы. Закончыў філалагічны факультэт Рагачоўскага педагагічнага інстытута. Узнагароджаны ордэнам "За абарону Каўказа", ордэнам Айчыннай вайны II ступені. У 1948 годзе быў дэмабілізаваны з радоў Савецкай Арміі. Працаваў дырэктарам у Бранчыцкай сямігадовай школе (1948-1951), Чапялеўскай сярэдняй школе (1951-1956), Пагосцкай сярэдняй школе (1956-1979) Салігорскага раёна. Па верасень 1994 года працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры Пагосцкай сярэдняй школы.

За педагагічную работу ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР. Сцяпану Сямёнавічу прысвоена званне ЗАСЛУЖАНАГА НАСТАЎНІКА БССР. 31 красавіка Сцяпану Сямёнавічу назначана пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.

1979 - 1981 г.г. Дубоўскі Мікалай Максімавіч

Дубоўскі Мікалай Максімавіч нарадзіўся 5 красавіка 1923 года у в. Цясова Салігорскага раена. У 1938-1940 гадах вучыўся ў Пагосцкай сярэдняй школе. Ваяваў у партызанскім атрадзе брыгады імя А.Неўскага, у саставе 3-га Беларускага фронту. Быў дэмабілізаваны інвалідам Вялікай Айчыннай вайны II групы. Працаваў у Сяльцоўскай і Цясоўскай сямігодках. З 1950 па 1981 гады - працаваў у Пагосцкай сярэдняй школе (1950-1971 - завуч, 1978-1981 - дырэктар).

Мае ваенныя ўзнагароды: Ордэн Славы III ступені, ордэн Айчыннай вайны, медаль "За адвагу". Узнагароджаны знакам "Выдатнік народнай асветы".

1981 - 1992 гг. - Панько Георгій Васільевіч

Панько Георгій Васільевіч нарадзіўся ў 1931 годзе. У 1970 годзе закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1981 па 1992 года працаваў дырэктарам Пагосцкай сярэдняй школы. Узнагароджаны Ганаровай граматай абласнога аддзела адукацыі.

1992 - 2005 гг. - Клімец Эльфрыда Антонаўна

2005 - 2006 гг. - Дзялендзік Ігар Міхайлавіч

2007 - 2018 гг. - Дзейка Уладзімір Уладзіміравіч

з 1 верасня 2018 г. - Гаўруціна Наталля Віктараўна

поделиться в: