Мэты і задачы Дзяржаўнай установы адукацыі
“Пагосцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна” на 2024/2025 навучальны год
Мэта работы ўстановы адукацыі на 2024/2025 навучальны год: забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага выхаванца і вучня ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
Асноўныя задачы дзейнасці ў 2024/2025 навучальным годзе:
- ствараць умовы для павышэння якасці навучання і выхавання выхаванцаў і вучняў праз вывучэнне іх інтарэсаў і здольнасцей, праз удасканаленне форм і метадаў правядзення вучэбных заняткаў, сістэмы работы з вучнямі па іх падрыхтоўцы да алімпіяд, конкурсаў работ даследчага характару, інтэлектуальных і творчых конкурсаў;
- забяспечваць навукова-метадычнае суправаджэнне адукацыйнай дзейнасці, развіваць інтэлектуальна-творчы патэнцыял кожнага педагога і выхавальніка ў адпаведнасці з яго запытамі, садзейнічаць павышэнню ўзроўню прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў і выхавальнікаў;
- фарміраваць грамадзянскаць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай дзейнасці, удзел у маладзёжных арганізацыях, праз супрацоўніцтва з сям’ёй і соцыумам;
- умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, інфармацыйную прастору ўстановы адукацыі, ствараць бяспечныя ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу.